Хроніка падзей у Кіеве вачамі блогера Іллі Варламава (фота)

Вядомы расійскі фотаблогер Ілля Варламаў назіраў за “штурмам Адміністрацыі прэзідэнта”, які адбываўся 1-а снежня 2013, з самага пачатку. На сваёй старонцы ў ЖЖ ён падрабязна апісаў, як развіваліся падзеі, і жорсткі разгон дэманстрантаў байцамі “Беркут”.

“На пачатку людзей было не шмат. Можа чалавек 50-100, — піша на сваёй старонцы ў “ЖЖ” Ілля Варламаў. — Звычайныя людзі, якім мы часта бачым на вуліцы. Выпадковыя мінакі, разявакі. Усе фатаграфавалі міліцыю”.

Агулам, атмасфера была вельмі прыязная, калі можна так наогул сказаць пра рэвалюцыю). Міліцыя была без абароны і нават без дубінак, хтосьці спрабаваў жартаваць, хтосьці смяяўся.

Раптоўна на вуліцу выехаў бульдозер, на ім былі людзі з фаерамі. За бульдозерам ішоў натоўп, чалавек 200 маладых людзей. Я не ведаю, як правільна называць гэту "моладзь". У нас іх звычайна завуць футбольнымі фанатамі ці нацыяналістамі. Гэта тыя самыя дзеці, якія напярэдадні запальвалі ў "правым сектары". Яны з самай раніцы ўзброіліся арматурай, палкамі і ланцугамі. Яны зрабілі сабе зброю і ішлі адмыслова, каб біцца. Увогуле, радыкальная правая моладзь. У гэты момант стала сапраўды страшна. Страшна не з-за фанатаў. Усе адразу зразумелі, што цяпер можа праліцца кроў. Калона ішла штурмаваць будынак АП. Натоўп, які адчуе кроў — гэта страшна. Прычым, не абавязкова кагосьці забіваць, часам і плёткі хапае. Людзі пачынаюць вар'яцець і рабіць неразумныя ўчынкі. Я бачыў гэта ў Бішкеку падчас апошняй рэвалюцыі.

Бульдозер пад'ехаў да ачаплення і людзі ў масках запатрабавалі ад міліцыі адысці. Міліцыя не рэагавала. Было некалькі чалавек, потым іх назавуць правакатарамі, якія патрабавалі ад кіроўцы бульдозера душыць міліцыю. Кіроўца душыць нікога не жадаў.

У пэўны момант міліцыя, якая стаяла ў першых шэрагах, сышла і наперад паставілі сотню салдат тэрміновай службы, хлапчукоў васемнаццацігадовых. Бульдозер пачаў нападзенне.

Агрэсіўная моладзь пачала збіваць салдат ланцугамі, закідваць камянямі і палкамі. У салдат паляцелі фаеры, петарды і дымавухі. Тым часам бульдозер бурыў бар'еры.

Пасля таго, як бар'еры зламалі, атрымалася дамагчыся часовага перамір'я. Тут трэба разумець, што большасць натоўпу была за бяскроўны варыянт рэвалюцыі. Сталыя людзі, якія былі сярод дэманстрантаў, літаральна сваімі целамі абаранялі салдат ад агрэсіўных нацыяналістаў. Пачаліся перамовы з просьбай здаць зброю. Салдаты былі напалоханыя, яны і рады былі б сысці, але загад ёсць загад. У адрас салдат чамусьці ляцелі праклёны, быццам яны тут добраахвотна стаяць.

"Фанаты" ўзбройваліся. Металічныя бар'еры разламалі на палкі, плітку на ходніках разабралі і пакрышылі на камяні, якія можна зручна кідаць.

Хтосьці прыйшоў у выглядзе рыцара.

Далей пачалася вельмі дзіўная рэч. Бульдозер атачылі людзі і не давалі яму працягваць штурм. Большасць натоўпу была супраць сутыкненняў з міліцыяй, тым больш, на пярэднім плане стаялі маладыя салдаты тэрміновай службы. Каля гадзіны ў натоўпе былі лакальныя сутычкі. Прыхільнікі сілавога варыянту збівалі тых, хто не даваў бульдозеру ехаць на людзей. Усе вінавацілі адзін аднаго ў правакацыях, але бульдозеру ў выніку так і не далі пачаць штурм. Злева ў шлемах стаяць салдаты, бульдозер атачаюць прыхільнікі мірнага варыянту і не даюць пачаць штурм.

Прыкладна праз гадзіну маладым людзям надакучыла чакаць і пачаўся другі штурм, ужо без бульдозера. У салдат паляцелі камяні, фаеры і дымавухі.

Мне складана судзіць, што адчувалі дзеці ў шлемах, якія цалкам бяззбройныя стрымлівалі націск раз'юшаных падлеткаў. Але загад быў трымаць абарону. Фактычна, мянты выставілі жывы шчыт з маладых салдат. Я знаходзіўся ўвесь час паміж салдатамі і тымі, хто нападаў, адчуванні не самыя прыемныя.

Салдатам залівалі шкло шлемаў фарбай. Мне выпадкова залілі аб'ектыў (Добра, не моцна).

Хвілін 10 быў актыўны штурм, але салдаты стаялі на месцы. Ніякай зваротнай рэакцыі з боку міліцыі не было, гэта яшчэ больш заводзіла натоўп. Хтосьці запальваў фаеры і спрабаваў імі прапаліць вопратку салдат. Хтосьці спрабаваў засунуць фаер пад шкло шлема. Пасля салдат пачалі збіваць ланцугамі, але яны стаялі.

Увесь гэты час частка дэманстрантаў спрабавала ўціхамірыць моладзь. Гэта значыць, былі малалетнія нацыкі і звычайныя людзі, якія спрабавалі прадухіліць кровапраліцце.

Абаронцам адміністрацыі прэзідэнта ўчора вельмі пашанцавала з ветрам. Ён быў у бок дэманстрантаў. Любая дымавуха ці газ абарочваліся супраць нападнікаў.

А далей міліцыя пайшла ў нападдзенне. З-за спін салдат у людзей паляцелі гранаты. На пачатку з газам перачным. Потым светлашумавыя.

Не ведаю, ці кідалі ў вас калі-небудзь гранаты з чымсьці, але гэта малапрыемна. Перачны газ абпальвае скуру. Такое ўражанне, што твар кіслатой аблілі. Становіцца цяжка дыхаць. Адразу пачынаецца паніка. Людзі бягуць ад выбухаў, пачынаецца цісканіна. Ёсць і другая небяспека. Кожная граната, якая выбухнула ў натоўпе, раніць людзей. Пластыкавыя аскепкі ад абалонкі раздзіраюць адзежу і ўпіваюцца пад скуру. Вось наступствы выбуху гранаты побач з чалавекам. Тут пашкоджаныя суставы, трэба зашываць калены, разразаць усё і даставаць аскепкі. Гранаты ляцелі ў натоўп увесь час, можа, сотня за вечар. Параненых таксама было шмат. У статыстыцы іх няма, бо большасць не звярталіся ў лякарні, баючыся пераследу з боку паліцыі. У натоўпе былі чуткі, што з лякарняў параненых арыштоўваюць як удзельнікаў.

Калі вецер выносіў чарговае воблака газу, людзі зноў бралі камяні і закідвалі міліцыю. Закідвалі ўсе, не толькі нацыкі, бо некалькі гадзін сталых выбухаў, газу, панікі зрабілі сваю справу. Ужо ніхто не абараняў салдат. Людзі хадзілі з дзікімі вачамі і жадалі крыві. У дварах і пад'ездах валанцёры-медыкі аказвалі першую дапамогу.

Яшчэ праз гадзіну натоўп атрымалася трохі рассеяць. У першых шэрагах засталіся толькі тыя, хто быў у працівагазах і рэспіратарах.

І тут "Беркут" пайшоў у нападзенне. Некалькі сотняў байцоў імгненна прымусілі дэманстрантаў уцякаць. Самых павольных і слабых па дарозе збівалі без разбору. Пацярпела шмат журналістаў, бо яны былі ў першых шэрагах і не змаглі ўцячы аператыўна.

Трохі перагрупаваўшыся, натоўп узброіўся камянямі і пайшоў у контратаку.

Яшчэ праз паўгадзіны людзей канчаткова выцеснілі. На гэтым штурм Адміністрацыі скончыўся. Сілы ў тых, хто нападаў скончыліся.

Падрабязней непасрэдна ў "ЖЖ" Іллі Варламава

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі