Хлопец Вікторыі Азаранка дэбютаваў у беларускай НХЛ

Хлопец Вікторыі Азаранка дэбютаваў у беларускай НХЛ

Амерыканец Уільям Маккег, які сустракаецца з беларускай тэнісісткай Вікторыяй Азаранка, пачаў гуляць у хакей у Мінску. Хлопец папоўніў склад аматарскай каманды "Цмокі", якая выступае ў Начной хакейнай лізе.

Уільям (ці проста Біл, як яго называюць партнёры па камандзе) абраў сабе нумар 8 і гуляе на пазіцыі форварда, піша TUT.by. Маккег — не дылетант у хакеі, але прафесійную кар'еру не зрабіў праз траўму. Трэнер "Цмокаў" Зміцер Луцэвіч упэўнены: Біл мог бы гуляць не толькі ў аматарскай, але і ў Вышэйшай лізе мінскай НХЛ:

"Калі мы запрашалі яго ў аматарскую лігу, не ведалі яго ўзроўню майстэрства. Ён сказаў, што два ці тры гады не стаяў на каньках, таму заявілі яго ў каманду Першай лігі. Але ў працэсе стала відавочна, што Біл — гулец ўзроўню Вышэйшай лігі аматарскага чэмпіянату. Часам ён трэніруецца з камандай "Газпрамнафта" — чэмпіёнам сезона 2015/2016 Вышэйшай лігі — і нават гуляе з імі ў таварыскіх матчах".

Хаця бойфрэнд Вікторыі Азаранка і жыве на два кантыненты, пакуль што ён не прапусціў ніводнай мінскай трэніроўкі сваёй каманды.

 

Хлопец Вікторыі Азаранка дэбютаваў у беларускай НХЛ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі