Хакейнае мінскае "Дынама" правядзе ў панядзелак свой трэці матч у чэмпіянаце КХЛ

Хакейнае мінскае "Дынама" правядзе ў панядзелак свой трэці матч у чэмпіянаце КХЛ

Хакейнае мінскае "Дынама" правядзе ў панядзелак свой трэці матч у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. У Чалябінску дынамаўцы сустрэнуцца з мясцовым "Трактарам", пачатак а 17-й гадзіне. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".

Пакуль на рахунку беларускага клуба гасцявая перамога над уфімскім "Салават Юлаевым" і паражэнне ў Маскве ад "Спартака". У Заходняй канферэнцыі "Дынама" займае перадапошняе месца, але згуляла на 4-6 матчаў менш за іншыя каманды. Турнірную табліцу можна пабачыць тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі