Хакеры спрабавалі ўзламаць сайт кампаніі назірання “Права выбару-2015”

Хакеры спрабавалі ўзламаць сайт кампаніі назірання “Права выбару-2015”

Сайт кампаніі назірання “Права выбару-2015” спрабавалі ўзламаць хакеры. Пра гэта паведаміў адзін з каардынатараў кампаніі назірання за прэзідэнцкімі выбарамі Дзяніс Садоўскі.

Спроба ўзлому адбылася 23 кастрычніка каля 13-й гадзіны. Паводле адміністратара сайта, гэта была спроба DDOS-атакі з вялікай колькасці IP-адрасоў. З якой краіны ішла атака, вылічыць не ўдалося.

Потым праз дзве гадзіны нехта спрабаваў падабраць паролі для ўваходу на сайт. Адміністратар рэсурсу кажа, што сайт працуе ў штатным рэжыме, ніякая шкода яму не было нанесена. У сувязі з інцыдэнтам на сайце ўзмоцненыя меры бяспекі.

Каардынатары кампаніі “Права выбару-2015” звязваюць спробу DDOS-атакі на сайт з жаданнем перашкодзіць незалежнаму назіранню за выбарчай кампаніяй і яе інфармацыйнаму суправаджэнню.   

У кампанію па назіранні за выбарамі “Права выбару-2015” уваходзяць восем арганізацый: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), аргкамітэт партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя", кампанія “Гавары праўду!”, Рух “За Свабоду!”, Партыя БНФ, Беларуская партыя “Зялёныя”, незалежны прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасці, аргкамітэт Партыі свабоды і прагрэсу.

Фота: therunet.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі