Хакеісты наваполацкага “Хіміка-СКА не выйшлі з адпачынку — няма грошай

Хакеісты наваполацкага “Хіміка-СКА не выйшлі з адпачынку — няма грошай

Калектыў наваполацкага хакейнага клуба “Хімік-СКА” не выйшаў з адпачынку. На гэтым тыдні спартсмены павінны былі пачаць медабследаванне, аднак ім працягнулі адпачынак, прычым толькі з частковым захаваннем акладу. Прычына — адсутнасць сродкаў і вялікія пазыкі.

У распараджэнні Андрэя Корабава засталося толькі 10 гульцоў, таму наўрад ці можна было б прыступіць да паўнавартасных трэніровак. Апроч таго, звольнілася некалькі чалавек з абслугоўваючага персаналу, піша Прессбол.

Яшчэ адзін беларускі хакейны клуб са складаным фінансавым становішчам — “Брэст”. Аднак там пачаліся трэніроўкі пад кіраўніцтвам Рамана Раманенкі і яго асістэнтаў — Ягора Цурыкава і Віктара Шарытона, якія ўвесну завяршылі сваю кар’еру. Большая частка каманды — гэта ўчорашнія гульцы фарм-клуба.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі