Хакеісты мінскага "Дынама" разграмілі аднаклубнікаў з Балашыхі — 6:1

Хакеісты мінскага "Дынама" разграмілі аднаклубнікаў з Балашыхі — 6:1

На хакейным турніры памяці Аркадзя Чарнышова ў Маскве мінскае "Дынама" з разгромным лікам перамагло аднаклубнікаў з падмаскоўнай Балашыхі — 6:1. Галамі ў мінчукоў вызначыліся Сяргей Касціцын, Аляксандр Паўловіч, Яўген Нагачоў, Шарль Лінгле і два разы Мэт Элісан.

Дзякуючы гэтай перамозе мінская каманда заняла трэцяе месца на перадсезонным турніры. Перад гэтым беларускія хакеісты прайгралі на турніры маскоўскаму "Дынама" і "Спартаку".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі