Хакеісты мінскага "Дынама" атрымалі другую перамогу ў КХЛ

Другую перамогу ў Кантынентальнай хакейнай лізе атрымалі хакеісты мінскага "Дынама". Сёння яны выйгралі ў Навасібірску ў мясцовай "Сібіры" - 2:1 (0:0, 1:1, 1:0).
Нагадаем, першыя дзве гульні ў КХЛ дынамаўцы правялі ў Новакузнецку з мясцовым "Металургам". У першай нашая каманда перамагла з лікам 5:4, а ў другой прайграла - 2:5.

Беларускія тэлегледачы пабачаць у прамым эфіры наступную гульню хакеістаў мінскага "Дынама" ў КХЛ, якую яны правядуць у Хабараўску. Матч "Амур" - "Дынама" можна будзе пабачыць на тэлеканале "ЛАД" ў нядзелю ў 8.55.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі