Хацкевіч пакінуў пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі па футболе

Хацкевіч пакінуў пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі па футболе

Аляксандр Хацкевіч сышоў з пасады галоўнага трэнера зборнай Беларусі па футболе. Кантракт з ім быў разлічаны да лістапада 2017 года. Аднак Беларуская федэрацыя футбола датэрмінова скасавала кантракт, піша "Прессбол".

Хацкевіч узначаліў беларускую зборную ў снежні 2014 года, змяніўшы на гэтай пасадзе Андрэя Зыгмантовіча. На гэты сезон перад беларускімі футбалістамі ставілі задачу заняць трэцяе месца ў групе, але задачу выканаць не ўдалося.

Кіраўнік Федэрацыі футбола Сяргей Румас у каментары "Прессболу" паведаміў, што кантракт быў скасаваны ў аднабаковым парадку. Па яго словах, паколькі каманда не паказала "прасоўвання наперад", то было вырашана скараціць заробак галоўнага трэнера. "Аляксандр Мікалаевіч прыняў гэта да ўвагі і ўзяў час на роздум. А на днях мы зноў сустрэліся і вярнуліся да нашай гутаркі. Хацкевіч паведаміў, што ўсё прадумаў і ўмовы федэрацыі прыняць не можа", — патлумачыў Румас.

Дарэчы, на цырымоніі закрыцця футбольнага сезона-2016, якая прайшла 5 снежня, Хацкевіч яшчэ прысутнічаў у якасці галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі