Грышын: Мой медаль захоўваецца ў надзейным месцы, а прадаецца падробка

Алімпійскі чэмпіён Аляксей Грышын пракаментаваў з'яўленне на адным з інтэрнэт-форумаў аб’явы аб продажы алімпійскіх медалёў. Нагадаем, невядомы прадавец прапаноўвае залаты і срэбраны ванкуверскія медалі, а таксама абяцае дадаць да іх дакументы, чахол і сертыфікат.
Як вядома, на сёлетняй зімовай Алімпіядзе беларусы заваявалі тры медалі: срэбра і бронзу выйгралі біятланісты Сяргей Новікаў і Дар’я Домрачава, а золата нашай камандзе прынёс фрыстайліст Аляксей Грышын.

"Мой медаль захоўваецца ў вельмі надзейным месцы. Запэўніваю, што гэта падробка. А тое, што яе фотаздымак змешчаны на сайце — дык любы школьнік можа яе скачаць з любога партала", — цытуе словы Грышына тэлеканал СТВ.

Алімпійскі чэмпіён перакананы, што ніводзін спартсмен не прадасць свае алімпійскія ўзнагароды, бо гэта — "самае дарагое, тое, да чаго ён імкнецца ўсё жыццё".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі