Група назіральнікаў з Беларусі прыбыла ў Львоў

5 лютага ў Львоў прыбыла група назіральнікаў з Беларусі ў складзе міжнароднай місіі CIS-EMO. Пра гэта са спасылкай на прэс-службу місіі паведамляе інфармагенцтва “РБК-Украина”. Кіраўнік беларускай дэлегацыі назіральнікаў CIS-EMO Генадзь Кеснер адзначыў, што, нягледзячы на рост напружанасці ў Заходняй Украіне, спадзяецца на разважлівасць абодвух кандыдатаў і на спакойную працу ў дзень галасавання. Нагадаем, другі тур выбараў прэзідэнта Ўкраіны пройдзе заўтра, 7 лютага 2010 года.

Міжнародная арганізацыя па назіранні за выбарамі (CIS-EMO) створаная і зарэгістраваная ў Расіі ў верасні 2003 года. Яе асноўная задэклараваная мэта — садзейнічанне захаванню і развіццю інстытута выбараў на постсавецкай прасторы.

ЦВК Украіны на другім туры выбараў Прэзідэнта Ўкраіны зарэгістраваў больш за 450 назіральнікаў CIS-EMO, уключна з прадстаўнікамі Расіі, Польшчы, Германіі, Арменіі, Кіргізіі, Беларусі і інш.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі