Гродзенскі "Нёман" выйшаў у суперфінал Кантынентальнага кубка

Хакеісты гродзенскага "Нёмана" ўпершыню прабіліся ў суперфінал Кантынентальнага кубка. У апошнім матчы паўфінальнага раўнда беларускія хакеісты выйгралі ў французскага "Анжэ" — 4:3 (3:2, 1:1, 0:0).

Гэты поспех дазволіў гродзенцам выйсці ў суперфінал. Акрамя "Анжэ", там згуляюць "Іртыш" з Казахстана і "Рытэн Спорт" з Італіі. Матчы пройдуць 9-11 студзеня 2015 года, паведамляе сайт by.tribuna.com.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі