Грамадзянства Расіі яе ўраджэнцам будуць даваць хутка

Уладзімір Пуцін падпісаў папраўкі да закона аб грамадзянстве. У спрошчаным парадку расійскае грамадзянства змогуць атрымаць выхадцы або нашчадкі ўраджэнцаў Расіі, якія нарадзіліся ў межах цяперашняй дзяржавы, інфармуе ВВС. Спачатку фармулёўка закона была такая, што "ільготы" можна было распаўсюдзіць на ўсіх жыхароў тэрыторыі СССР і Расійскай імперыі.



Рэпатрыянты павінны будуць адмовіцца ад наяўнага грамадзянства — за выключэннем выпадкаў, калі адмова ад грамадзянства іншай дзяржавы не патрабуецца альбо калі яна немагчымая па незалежных ад асобы прычынах.



Фота — b-port.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі