Грамадзянін Таджыкістана парваў пашпарт, каб атрымаць статус бежанца ў Польшчы

Грамадзянін Таджыкістана парваў пашпарт, каб атрымаць статус бежанца ў Польшчы

Беларускія памежнікі 11 студзеня затрымалі 24-гадовага грамадзяніна Таджыкістана за парушэнне рэжыму дзяржаўнай мяжы. Маладога чалавека затрымалі ў чыгуначным пункце пропуску "Брэст" у цягніку Тэрэспаль-Брэст, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта.

Падчас разгляду мужчына распавёў, што пры ўездзе ў Польшчу ён знарок парваў свой пашпарт. З дапамогай гэтага ён спадзяваўся атрымаць статус бежанца. Аднак польскія памежнікі вярнулі яго ў Беларусь.

Замежніка затрымалі і пасадзілі ў ізалятар часовага ўтрымання для далейшага разгляду. На яго пачалі адміністратыўную справу за парушэнне рэжыму дзяржаўнай мяжы. Яму пагражае папярэджанне з дэпартацыяй ці без яе альбо накладанне штрафу да 20 базавых велічынь з дэпартацыяй або без яе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі