Грамадзянін Беларусі, які жыве ў Беластоку, вёз у Польшчу баявыя патроны (фота)

Грамадзянін Беларусі, які жыве ў Беластоку, вёз у Польшчу баявыя патроны (фота)

Грамадзянін Беларусі, які жыве ў Беластоку, вёз у Польшчу на аўтамабілі баявыя патроны. Здарэнне адбылося 21 красавіка ў пункце пропуску Брузгі на беларуска-польскай мяжы. Памежнікі вырашылі праверыць Peugeot, якім кіраваў згаданы беларус. Разам з ім у легкавіку ехаў жыхар Мінска.

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, з дапамогай металадэтэктара ў аўтамабілі знайшлі 10 патронаў, 2 металічныя наразныя трубкі, 6 нажоў, 2 накладкі на пісталет, 127 манет. Экспертыза пацвердзіла, што патроны — баявыя. Распачатая крымінальная справа. Абодва беларусы затрыманыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі