Грамадзяне Беларусі палюбілі Украіну
Беларусы сталі часцей ездзіць ва Украіну.
Такім чынам супрацоўнікі беларускай амбасады ў Кіеве тлумачаць штогадовы рост
колькасці нашых грамадзянаў, якія звяртаюцца да іх па дапамогу.
Найчасцей
беларусы прыходзяць за пасведчаннем на вяртанне ў сувязі са стратай пашпарту.
Летась такіх выпадкаў было больш за тры сотні, а ў студзені сёлета ўжо 14.
Паводле звестак амбасады, на тэрыторыі нашай паўднёвай суседкі пражываюць і
зарэгістраваліся каля трох тысяч нашых грамадзянаў.
Аднак, паводле неафіцыйных
звестак, жывуць і нелегальна працуюць ва Украіне значна больш беларусаў,
зазначае інтэрнэт-выданне «Беларускія навіны».