У Мінску падаражэў праезд у грамадскім транспарце

Ілюстрацыйнае фота / Еўрарадыё
Ілюстрацыйнае фота / Еўрарадыё

У Мінску падаражэў на 5 капеек праезд у грамадскім транспарце. Таксама вырас кошт праезду ў прыгарадных аўтобусах. Рашэнне аб гэтым прайшло ўзгадненне Мінюста і ўжо апублікавана на pravo.by. У дакуменце адзначаецца, што новаўвядзенне пачынае дзейнічаць пасля афіцыйнай публікацыі рашэння Мінгарвыканкама.

Мінск апошнім павышае цэны на транспарт. З 11 снежня кошт праезду павысіўся ў Брэсцкай вобласці, з 15 снежня ў Гродзенскай, Гомельскай і Мінскай, з 18 снежня ў Віцебскай, а з 20 снежня — у Магілёўскай.

Апошні раз кошт праезду ў Мінску на гарадскім грамадскім транспарце вырас 1 лістапада 2017 года — на 5 капеек. Пасля павышэння білет на адну паездку стаў каштаваць 60 капеек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі