Гомельскія ўлады адмовіліся ад флагштока за 1,5 млн. рублёў
Праект флагштока / Моцныя навіны
Пытанні пра "залаты флагшток" мясцовыя чыноўнікі старанна абыходзяць бокам.
Гомельскія ўлады не стануць траціць 1,5 млн. рублёў на ўзвядзенне флагштока на цэнтральнай плошчы горада. Увечары 20 траўня карыстальнік "Гомельскага чата канструктыўных змен" у Тэлеграме Канстанцін Мельнікаў звярнуў увагу, што будпляцоўку на месцы флагштока, супраць якога выступілі тысячы беларусаў, "зраўнялі з зямлёй".
Еўрарадыё паспрабавала атрымаць афіцыйнае пацверджанне таму, што флагшток застанецца толькі на чарцяжах і макетах. Дамагчыся каментара ад чыноўнікаў аказалася не так проста. Але пасля некаторай колькасці званкоў прэс-сакратар Гомельскага аблвыканкама Вольга Рабікава пацвердзіла Еўрарадыё, што ўзвядзенне флагштока на плошчы Леніна працягвацца не будзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.