Гомельскага актывіста Іллю Міронава пакінулі за кратамі, яго перавялі ў СІЗА

Гомельскага актывіста Іллю Міронава пакінулі за кратамі, яго перавялі ў СІЗА

Гомельскага актывіста Іллю Міронава пакінулі за кратамі, яго перавялі ў СІЗА. Пра гэта ў Facebook напісала яго маці Валянціна Міронава. Раней яе сын быў асуджаны на трое сутак адміністрацыйнага арышту. А цяпер можа праходзіць па крымінальнай справе. Не выключана, што Ілля Міронаў трапіў пад "зачыстку" ўсіх, хто каментаваў гібель у перастрэлцы ў Мінску айцішніка Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ. Па звестках праваабаронцаў, сілавікі затрымалі па ўсёй краіне за тры дні больш за 120 чалавек.

Міронаў вядомы тым, што напісаў тысячы лістоў беларускім палітвязням. У жніўні яму далі 25 сутак арышту за надпіс на футболцы "Пішыце лісты!".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі