Гісторыкі заклікаюць годна адсвяткаваць Дзень Герояў

Зварот з заклікам годна адсвяткаваць Дзень Герояў распаўсюдзілі Алег Латышонак ад Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы, Алесь Краўцэвіч ад Беларускага гістарычнага таварыства і Анатоль Міхнавец ад Беларускай нацыянальнай памяці. 27 лістапада 1920 года распачаўся Слуцкі Збройны Чын, калі некалькі тысяч паўстанцаў выступілі на змаганне за сваю дзяржаву — Беларускую Народную Рэспубліку. На працягу месяца яны давалі адпор Чырвонай Арміі. Апошнія атрады сышлі з поля бітвы толькі ў студзені 1921 года, а партызанскія атрады працягвалі змаганне яшчэ некалькі гадоў.

"Яны змагаліся за свабоду сваю і Айчыны! Яны не чакалі ні ад каго дапамогі! Яны самыя вырашалі свой лёс! Яны паклалі свае жыцці за Беларусь, за нас, за цябе!",
— пішуць аўтары звароту.

Гісторыкі адзначаюць, што "наш беларускі родны дух, які тады ажыў, не згасаў. На поле бітвы ў след за случакамі выходзілі наступныя пакаленьні змагароў за Беларусь. 27 лістапада — іхны дзень: Дзень Герояў. Таму ў заклікаем усіх, хто носіць імя беларуса, годна святкаваць гэты Дзень, успамінаць нашых Герояў і штогод ставіць у акне свечку. Няхай яе агенчык сігналіць Змагарам, што ў гэтай хаце помняць іх Чын".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі