Гінеколаг: Ніколі не чула, каб пры такой працэдуры нехта паміраў

Нагадаем, 20 траўня ў Брэсце ў гарадской лякарні хуткай медыцынскай дапамогі памерла пацыентка медыцынскага цэнтра "ЛАДЭ" 21-гадовая Ірына Тромза. Праводзіцца расследаванне.



Па словах дасведчанага гінеколага (на яе просьбу, прозвішча не называецца), наркоз пры даследаванні праходнасці матачных труб выкарыстоўваць не абавязкова.



Гінеколаг: "У гэтай сітуацыі прычынай можа быць як прэпарат для наркозу, так і другі прэпарат, які ўводзіцца ў поласць маткі і матачныя трубы, так званае кантраснае рэчыва. Анафілактычны шок можа быць і на тое, і на іншае. Часцей гаворка ідзе аб алергічных рэакцыях на наркатычныя рэчывы".



У дзяржаўных клініках не робяць наркоз. Калі гэта прыватны медцэнтр, наркоз можа быць, як дадатковая паслуга, бо працэдура не самая прыемная па адчуваннях. Спецыяліст дадае, што "рэакцыя можа быць і на кантрасты", але пра такое яна не чула.



Кантрастнае рэчыва пад рэнтгенам бачна ў арганізме. Такім чынам даследуюць праходнасць матачных труб. Працэдура даволі руцінная, уваходзіць у пратаколы даследавання жанчын падчас бясплоддзя.



Фота — Fotolia, здымак Ірыны Тромзы — з сацыяльных сетак
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі