Гімназістка з Мядзела заваявала званне “Фотамадэль свету” (фота)

Вучаніца 11 класа гімназіі-інтэрната з Мядзела Кацярына Кавальская заваявала званне “Фотамадэль свету” на міжнародным конкурсе талентаў і прыгажосці ў Турцыі (ён праводзіўся ўжо 23-ы раз). Нашу краіну прадстаўляла чацвёра чалавек.

Як піша "Рэгіянальная газета", праграма была насычаная: разнастайныя конкурсы, дэфіле, фотасесіі. У выніку гімназістка заваявала званне “Фотамадэль свету” ва ўзроставай катэгорыі 16-18 гадоў.

Кацярына Кавальская выхоўваецца ў сямейным дзіцячым доме Жанны Кавальскай у вёсцы Занарач на Мядзельшчыне. Дапамаглі ёй паўдзельнічаць у конкурсе сямейны сацыяльны цэнтр “CentroLife” і іншыя мецэнаты.

Фота з сацыяльных сетак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі