Генерал Фралоў хоча заняць пасаду Лукашэнкі і спадзяецца на афіцэраў

У каментары БелаПАН генерал Валерый Фралоў адзначыў, што ён з'яўляецца прыхільнікам вылучэння адзінага кандыдата "не толькі ад апазіцыі". Фралоў гатовы зняцца на карысць больш папулярнага прэтэндэнта.



Палітык мяркуе, што найлепшай перадвыбарчай стратэгіяй было б вылучэнне некалькіх кандыдатаў, "кампетэнтных у розных сферах". А напярэдадні выбараў кандыдаты з меншым рэйтынгам мусяць зняцца на карысць таго, у каго рэйтынг будзе найбольшым, лічыць генерал Фралоў.



Паводле слоў Валерыя Фралова, ён плануе абапірацца найперш на падтрымку афіцэраў і інтэлігенцыі. Таксама генерал спадзяецца на падтрымку сваёй партыі — ён з'яўляецца сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).



Дарэчы, Фралоў ужо вылучаўся ў прэзідэнты ў 2006 годзе, але змог сабраць толькі крыху больш за 58 тысяч подпісаў пры неабходных для рэгістрацыі 100 тысячах.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі