Галоўнага інжынера МЗКЦ чацвёрты раз апраўдалі ў судзе

Галоўнага інжынера МЗКЦ чацвёрты раз апраўдалі ў судзе

Суд Першамайскага раёна Мінска 19 ліпеня прызнаў галоўнага інжынера Мінскага завода колавых цягачоў (МЗКЦ) Андрэя Галавача невінаватым у атрыманні хабару і злоўжыванні ўладай, піша TUT.by. 

Мужчына знаходзіцца за кратамі ўжо 50 месяцаў. Па першай справе ён раней быў апраўданы ў судзе тройчы.

Пракурор Юрый Шарснёў лічыў, што віна абвінавачанага даказаная і прасіў прысудзіць яму 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. 

Дарэчы, на працэс не прыйшоў ніводзін з чатырох хабарадаўцаў, іх паказанні на папярэднім расследаванні былі непаслядоўнымі і супярэчлівымі. Няма ні відэа, ні аўдыёзапісу, якія пацвярджаюць, што Галавач браў хабар. 

Як распавядала Еўрарадыё, на адвакатку Веру Арэшка, якая абараняла Галавача, нядаўна пачалі крымінальную справу. Жанчыну вінавацяць у раскрыцці тайны следства і захоўванні зброі. Сама юрыстка сваёй віны не прызнае. 

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 19.07:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі