Галадоўка на заводзе трактарных дэталяў у Бабруйску

Галадоўка папераджальная, яна працягнецца тры дні. Як паведамляе Радыё Свабода, старшыня суполкі Міхаіл Кавалькоў, якога не пускаюць на тэрыторыю прадпрыемства, галадае каля прахадной. Трое актывістаў прафсаюзу акцыю пратэсту падтрымліваць на сваіх працоўных месцах.



Удзельнікі галадоўкі патрабуюць спынення пераследу адміністрацыяй працаўнікоў заводу, якія з'яўляюцца сябрамі Свабоднага прафсаюзу Беларускага, а таксама ліквідавання дыскрымінацыйных пунктаў ў калектыўнай дамове.



Акцыя пратэсту распачалася 25 сакавіка а 9-й гадзіне раніцы. Міхаіла Кавалькова міліцыя ўжо папярэдзіла пра недапушчальнасць правядзення галадоўкі, на якую няма дазволу гарвыканкаму. Калі яна не будзе спыненая, яе кваліфікуюць як несанкцыянаванае пікетаванне.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі