Футбольны стадыён на 30 тысяч месцаў пабудуюць у мінскай Шчомысліцы

Новы нацыянальны футбольны стадыён на 30 тысяч месцаў плануецца пабудаваць у мінскім мікрараёне Шчомысліца. Пра гэта паведаміў старшыня Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька.  Як адзначае БЕЛТА, мікрараён Шчомысліца пачнуць будаваць за МКАД у 2011 годзе. Раён-новабудоўля будзе разлічаны на 50 тысяч чалавек.

Па словах Ладуцькі, на пабудову стадыёну мяркуецца ўзяць крэдыт у нямецкім банку. Побач са стадыёнам плануецца пабудаваць Нацыянальны выстаўны цэнтр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі