Футбольны галкіпер забіў фантастычны гол ужо на 13-й секундзе (відэа)

Брамнік "Сток Сіці" Асмір Бегавіч вызначыўся ўжо ў самым пачатку гульні. На 13-й (!) секундзе мяч пасля яго ўдару праляцеў усё поле і заляцеў у браму, з якой далёка наперад выйшаў Артур Боруц.



Матч, дарэчы, скончыўся ўнічыю 1:1. На 42-й хвіліне лік зраўняў Джэй Радрыгес.



Бегавіч — пяты брамнік англійскай прэм'ер-лігі, які забіваў галы.



Сярод іншых вынікаў тура адзначым наступныя: "Арсенал" — "Ліверпуль" — 2:0, "Манчэстар Сіці" — "Норвіч" — 7:0, "Ньюкасл" — "Чэлсі" — 2:0, "Фулхэм" — "Манчэстар Юнайтэд" — 1:3. З 25 ачкамі пасля 10 матчаў лідыруе "Арсенал", у "Чэлсі" і "Ліверпуля" — па 20.

Фантастычны гол беларускага футбаліста з 65 метраў (відэа)
 

Фантастычны гол Златана Ібрагімавіча ў браму зборнай Англіі (відэа)
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі