Футбольная зборная Уэльса не забіла, але выйшла ў 1/4 фіналу Еўра-2016 (відэа)

Футбольная зборная Уэльса не забіла, але выйшла ў 1/4 фіналу Еўра-2016 (відэа)

Футбольная зборная Уэльса выйшла ў 1/4 фіналу Еўра-2016. У матчы 1/8 фіналу са зборнай Паўночнай Ірландыі ўсё вырашыў аўтагол абаронцы Гарэта Макоўлі (пасля прастрэлу Гарэта Бэйла) — 1:0.

Першай у чвэрцьфінал прабілася зборная Польшчы, якая па пенальці абыграла зборную Швейцарыі — 5:4 (асноўны час — 1:1). Сёння ж пройдзе яшчэ адзін матч, у якім згуляюць зборныя Партугаліі і Харватыі. Жывая трансляцыя — на тэлеканале "Беларусь 1", пачатак у 21.55.

Відэа фантастычнага гола Шакіры ў браму зборнай Польшчы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі