Футбалісты “Шахцёра” заваявалі бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі

Футбалісты “Шахцёра” заваявалі бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі

Завяршыўся чэмпіянат Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. 8 лістапада прайшлі матчы апошняга 26-га тура. Па яго выніках, бронзавыя медалі дастануцца салігорскаму “Шахцёру”, які абыграў брэсцкае “Дынама” з лікам 2:1 і такім чынам змог забяспечыць сабе прызавое месца.

Канкурэнты гарнякоў з бабруйскай “Белшыны” мелі шансы на медалі, аднак для гэтага яны павінны былі выйграць у апошнім туры і каб пры гэтым “Шахцёр” застаўся без ачкоў. У такім выпадку каманды мелі б аднолькавую колькасць балаў і перавагу павінны былі аддаць бабруйчанам па выніках асабістых сустрэч. Аднак “Белшына” прайграла “Граніту” 0:1, да таго ж “Шахцёр” выйграў і адарваўся ад канкурэнта на 6 ачкоў. Такім чынам у “Белшыны” 4-е месца і пуцёўка ў Лігу Еўропы.

Аўтсайдэр “Гомель” у апошнім паядынку гэтага сезона саступіў мінскаму “Дынама”1:2. З-за гэтай паразы гамяльчане выбываюць з вышэйшай лігі. “Віцебск”, які быў на перадапошнім радку, прайграў сёння “Мінску” з лікам 2:3, але захаваў прапіску ў элітным дывізіёне.

Вынікі астатніх матчаў апошняга тура: “Тарпеда-БелАЗ” — “Нафтан” — 3:3, “Нёман” — “Славія” — 3:1, БАТЭ — “Слуцк” — 4:1.

Такім чынам, медалі сёлетняга чэмпіяната атрымаюць БАТЭ, мінскае “Дынама” і “Шахцёр”.

Фота: livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі