Фунты стэрлінгаў выкарыстоўваюць як іголкі для вінілавых кружэлак (відэа)

Фунты стэрлінгаў выкарыстоўваюць як іголкі для вінілавых кружэлак (відэа)

Брытанец Майкл Рыдл знайшоў нетыповае прымяненне фунтам стэрлінгаў — ён выкарыстоўвае пяціфунтавую купюру замест іголкі для прайгравання вінілавых кружэлак. Дастаткова паставіць востры вугалок купюры, зроблены з пластыка, на кружэлку, як музыка пачынае граць. Узмацняецца гук пры дапамозе маленькага мікрафона.

Фунт стэрлінгаў імкліва абясцэньваецца: ён ужо абрынуўся да мінімальнай адзнакі за 168 год і не выключана, што будзе падаць і далей, перадае Еўраньюс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі