Фрыстайліст Аляксей Грышын прынёс Беларусі першае "золата" зімовых Алімпіяд

У фінале спаборніцтваў па лыжнай акрабатыцы па суме двух спробаў ён паказаў найлепшы вынік
Першае "золата" зімовых Алімпіядаў прынёс Беларусі фрыстайліст 30-гадовы Аляксей Грышын. У фінале па суме двух спробаў ён паказаў найлепшы вынік — 248,41 бала (120,58+127,83). Нагадаем, на Алімпійскіх гульнях у Солт-Лейк-Сіці ў 2002 годзе Грышын быў бронзавым прызёрам.

Срэбраны медаль заваяваў амерыканец Джэрэт Пітэрсан — 247,21 бала (118,59+128,62), бронзавы дастаўся кітайцу Лю Чжонгіну — 242,53 (119,91+122,62).

Цімафей Слівец паказаў 9-ы вынік, Дзмітрый Дашчынскі — 11-ы.

Цяпер у нашай зборнай адзін залаты, адзін срэбраны і адзін бронзавы медалі. У медалёвым заліку Беларусь на 15-м месцы.



Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі