Францыск Скарына: Пішу вершы, песні, займаюся цяжкай атлетыкай

Першакурсніка Гомельскага ўніверсітэта Францыскам назвалі бацькі, а прозвішча бацькі — Скарына. Еўрарадыё звязалася з 24-гадовым спартоўцам, які цікавіцца жывапісам і чытае дэтэктывы.

Еўрарадыё: Адкуль такое імя ў вас, можа мянялі?

Францыск Скарына: Натуральна, не я прыдумаў такое імя. Я яго не мяняў ніколі. Але магу змяніць, вядома, у любы час. Па маці ў мяне іншае прозвішча. Бацькі назвалі, з гэтым і застаўся. Значыць, яны лічылі патрэбным.

Еўрарадыё: А калі паступалі, выкладчыкі не здзівіліся, можа, дапамагло?

Францыск Скарына: Я пра гэта не думаў. Я жыву ў Гомелі, так называецца наш педагагічны ўніверсітэт. Такое вось выпадковае супадзенне, без усялякай карысці. Адразу пасля школы я не паступаў, пайшоў вучыцца ў каледж, але мне там не спадабалася. Пайшоў адтуль у войска. Пасля праца была.

Еўрарадыё: Чым вы акрамя вучобы цікавіцеся?

Францыск Скарына: Спортам я займаўся, рыбалку люблю, раней музыкай займаўся. Калісьці займаўся тайландскім боксам, але гэта не доўга, паўгода. Пасля — цяжкай атлетыкай, для сабе, у хатніх умовах. Проста, каб падтрымаць спартыўную форму.

Еўрарадыё: Як скончыце вучобу, чым хочаце займацца?

Францыск Скарына: Праз пяць гадоў многае можа змяніцца. У мяне ў планах, пабудаваць спартовы зал, зрабіць сваю секцыю. Шмат мэтаў у жыцці, можна доўга распавядаць.

Еўрарадыё: Кнігі чытаеце?

Францыск Скарына: У дзяцінстве любіў Джэймса Хэдлі Чэйза. Люблю чытаць дэтэктывы. Джэральд Дарэл — “Науцілус” спадабаўся. Таксама я вершы пішу, песні. Але ў музычнай групе не граў, не дарос пакуль. Каб былі інструменты ці студыя, я быў бы не супраць.

Еўрарадыё: Якія ў вас у школе былі любімыя прадметы?

Францыск Скарына: Геаграфія была любімая, я самы лепшы вучань быў у класе па ёй. Хацеў на геаграфічны факультэт паступаць, але не паспеў. Яшчэ біялогія мне падабалася і маляванне. І цяпер нядрэнна малюю. Шмат зацікаўленасцяў.

Фота: holiday.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі