Вы тут

Фотарэпартаж Еўрарадыё з "Марша абураных беларусаў"

17 лютага ў Мінску прайшоў "Марш абураных беларусаў", які зладзілі палітыкі Мікалай Статкевіч і Уладзімір Някляеў. Яны заклікалі пратэставаць супраць вядомага "дэкрэту аб дармаедах".

Нечакана шмат для каго, на акцыю выйшлі сотні людзей з розных гарадоў Беларусі — назіральнікі кажуць, што ўдзел прынялі ад паўтары да трох тысяч чалавек.

Удзельнікі акцыі правялі мітынг на Кастрычніцкай плошчы, падчас якога заклікалі адмяніць сумнавядомы дэкрэт №3. Потым яны прайшлі па цэнтры горада да Міністэрства па падатках і зборах. Акцыя доўжылася 1 гадзіну 15 хвілінаў.

Паводле некаторых звестак, пасля акцыі міліцыянты спрабавалі затрымаць анархістаў, якія актыўна выступілі падчас мітынгу і шэсця, аднак тым удалося адбіцца.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі