Фотафакт: як беларус схаваў на целе наркотыкі, каб правезці іх праз мяжу

Фотафакт: як беларус схаваў на целе наркотыкі, каб правезці іх праз мяжу

Украінскія памежнікі затрымалі беларуса, які спрабаваў правезці праз мяжу наркотыкі. Як паведамляла Еўрарадыё, 28-гадовы мужчына ехаў у рэйсавым аўтобусе "Кіеў — Мінск". Падчас праверкі ў аўтамабільным пункце пропуску "Новыя Ярылавічы" на Чарнігаўшчыне на яго спрацаваў службовы сабака, натрэніраваны на пошук наркатычных сродкаў. Пад вопраткай на целе беларуса знайшлі папяровы скрутак з рэчывам расліннага паходжання шэра-зялёнага колеру. Мяркуецца, што гэта была марыхуана (каля 100 грамаў).

Здымак беларуса са схаванымі наркотыкамі распаўсюдзіла Дзяржаўная памежная служба Украіны.

Фота: dpsu.gov.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі