Фотафакт: украінец спрабаваў нелегальна правезці ў Беларусь тону сала

Фотафакт: украінец спрабаваў нелегальна правезці ў Беларусь тону сала

Украінец спрабаваў нелегальна правезці ў Беларусь тону сала. Мужчыну з грузам уначы затрымалі ўкраінскія памежнікі ў некалькіх дзясятках метрах ад мяжы. Здарэнне адбылося на тэрыторыі Луцкага памежнага атрада.

Прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы Украіны інфармуе, што кантрабандыст-жыхар населенага пункта Тур вёз на возе 18 мяхоў з салам. Груз затрыманы. У адносінах мужчыны, які яго перавозіў, склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі