Фотафакт: удзельнікі акцыі ў Мінску заходзяць у Дом ураду

Фотафакт: удзельнікі акцыі ў Мінску заходзяць у Дом ураду

У панядзелак на плошчы Незалежнасці ў Мінску прайшла несанкцыянаваная акцыя "Я — ІП". На яе сабраліся індывідуальныя прадпрымальнікі і апазіцыянеры (пераважна сябры Аб'яднанай грамадзянскай партыі) — каля трох дзясяткаў чалавек. Пасля кароткага мітынгу група ўдзельнікаў акцыі на чале са старшынёй АГП Анатолем Лябедзькам пайшла ў Дом ураду, каб перадаць прапановы па выхаду з сітуацыі з ІП. У Доме ўраду прынялі зварот і паабяцалі, што праз 15 дзён на яго адкажуць.

Як вядома, з 1 студзеня індывідуальныя прадпрымальнікі ў Беларусі павінны прадаваць тавары з сертыфікатамі. Пры іх адсутнасці іх чакаюць штрафы. З-за гэтага значная частка прадпрымальнікаў спыніла працу.

Анлайн з акцыі гл. тут.

Фотафакт: удзельнікі акцыі ў Мінску заходзяць у Дом ураду
Фотафакт: удзельнікі акцыі ў Мінску заходзяць у Дом ураду

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі