Фотафакт: Парк дружбы народаў за 20 хвілін да пачатку дазволенай акцыі

Фотафакт: Парк дружбы народаў за 20 хвілін да пачатку дазволенай акцыі

Мінгарвыканкам дазволіў адсвяткаваць Дзень Волі толькі ў парку Дружбы народаў, что знаходзіцца каля плошчы Бангалор у Мінску. Любыя шэсці забароненыя, а пачатак акцыі перанесены з 14.00 на 12.00. Пры гэтым за 20 хвілін да пачатку дазволенага мітынгу ў парку амаль не было сілавікоў. Няма ўжо традыцыйных металадэтэктараў, а пляцоўка перад сцэнай не абнесеная плотам.

Паміж рэстарацыяй “Друзья” і падземнай прыбіральняй схаваны адзін зялёны “ікарус”, у якім знаходзіцца АМАП. Побач стаяць некалькі легкавых аўтамабіляў з кіраўніцтвам, якоя, гледзячы па ўсім, раздае ўказанні і накіроўвае нарады сілавікоў патруляваць розныя ўчасткі парка. Сярод маладых параў з дзіцячымі вазкамі сям-там прагульваюцца групы па тры юнакі з кавай у руках. Яны вельмі падобныя да тых, што затрымлівалі анархістаў у тралейбусе 15 сакавіка, але дакладна сказаць немагчыма.

Вакол парка дзяжураць аўтамабілі ДАІ, і час ад часу на дарозе з’яўляюцца аўтобусы з зашторанымі вокнамі, але куды яны паркуюцца і дзе базуюцца асноўныя сілы праваахоўнікаў прасачыць складана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі