ФК "Дынама" не збіраецца спаганяць штраф з фанатаў

Апеляцыйны камітэт Беларускай федэрацыі футболу скараціў штраф, вынесены сталічнаму клубу "Дынама". Штраф зменшаны з 7000 базавых адзінак да 850 (каля 10 тыс.долараў). Як паведамілі Еўрарадыё ў БФФ, падставай для такога рашэння стала тое, што клуб самастойна знайшоў людзей, якія вывешвалі фашыстоўскі банэр падчас гульні каманды. Нагадаем, што менавіта гэты выпадак стаў нагодай для пакарання клуба.

Пакуль што ФК "Дынама-Мінск" мяркуе аплочваць штраф за свой кошт і не збіраецца спаганяць яго з вінаватых заўзятараў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар клуба.

Прэс-сакратар: "Мы не можам за кошт гэтых людзей кампенсаваць, таму што не можам іх абавязаць выплаціць гэтыя грошы. Трэба падаваць на іх у суд. Але ў судзе ўсё складана. Я сумняюся, што іх можна будзе прымусіць выплаціць".

Юрыст клуба яшчэ разбіраецца з усімі пытаннямі. Але пакуль што, хутчэй за ўсё, клуб сам выплаціць штраф.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі