Фінансавая разведка Беларусі заблакавала 3,5 мільёна долараў

Беларуская фінансавая разведка спыніла праходжанне праз банкаўскую сістэму грошай, выкрадзеных у іншай дзяржаве.

Пра гэта ў інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь 1" вечарам 29 сакавіка распавёў дырэктар дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржкантролю Вячаслаў Рэўт. Па яго словах, фінразведка атрымала паведамленне ад аднаго з банкаў, што праз Беларусь могуць прайсці грошы, выкрадзеныя з бюджэту адной усходняй краіны. Праз некалькі дзён фінансавая разведка той краіны пацвердзіла гэтыя звесткі, і ў Беларусі заблакавалі праходжанне 3,5 млн долараў. Па словах Рэўта, якія перадае БелаПАН, былі пачатыя чатыры крымінальныя справы.

Таксама эксперт паведаміў, што на фоне крызісу і санкцый супраць Расіі пачаўся вывад грошай праз Беларусь. Рэўт паведаміў, што з такой нагоды былі пачатыя 15 крымінальных справаў, і больш за 300 мільярдаў беларускіх рублёў апынуліся пад санкцыямі.

Фота — loft36.de

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі