Фінансавая міліцыя знайшла ў Мінску "незаконны" граніт

Як паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны", гатовыя вырабы з граніту пастаўляліся на розныя будаўнічыя аб'екты дзяржаўнай і прыватнай формаў уласнасці, а таксама для дарагога аздаблення адміністрацыйных будынкаў. Пры гэтым кіраўніцтва кампаніі актыўна выкарыстоўвала ў сваёй дзейнасці ілжэпрадпрымальніцкія структуры. Атрыманы прыбытак выводзіўся праз падстаўныя кампаніі, каб ухіліцца ад выплаты падаткаў.



Зварот ад незаконных дамоваў склаў каля 10 мільярдаў рублёў, а сума нявыплачаных падаткаў — 2,7 мільярда рублёў. На дырэктара прыватнай кампаніі і яго намесніка пачалі крымінальную справу за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Службовыя асобы фірмы затрыманыя.



Фота — minsknews.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі