Філіпенка будзе выступаць за "Малагу" пад 24-м нумарам (фота)

Беларуса Ягора Філіпенку 7 студзеня прадставілі ў якасці гульца іспанскага клуба "Малага". Ён будзе гуляць пад 24-м нумарам.

Кантракт Філіпенкі з "Малагай" разлічаны да 2017 года.

Нагадаем, Ягору Філіпенку 26 гадоў. Ён — выхаванец мінскай "Змены". У барысаўскім БАТЭ — з 2005 года. У 2008-2011 гадах выступаў за маскоўскі "Спартак" і шэраг іншых расійскіх клубаў. З 2012-га Філіпенка зноў гуляў за БАТЭ. Летась яго прызналі найлепшым гульцом барысаўчан і найлепшым абаронцам чэмпіянату Беларусі.

Фота — malagacf.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі