Фермер Бяльчук, які месяц трымае галадоўку ў СІЗА, трапіў у рэанімацыю

Фермер Бяльчук, які месяц трымае галадоўку ў СІЗА, трапіў у рэанімацыю

Разгляд справы Мікалая Бельчука ў Брэсцкім раённым судзе перанесены на 2 снежня. Як патлумачыў суддзя Павел Главацкі, падсудны знаходзіцца на стацыянарным лячэнні. 29 лістапада Ён трапіў на стацыянарнае лячэнне ў рэанімацыю Брэсцкай абласной лякарні, перадае Радыё "Свабода".  

Перад гэтым Бяльчук месяц трымаў галадоўку ў СІЗА.

Фермера судзяць за напад на міліцыянта 9 траўня 2014 года. Тады ў Бельчукоў быў канфлікт з міліцыяй, якая хацела канфіскаваць самаробны трактар у вёсцы Страдзеч Брэсцкага раёна. Міліцыянт заяўляе, што супраць яго ўжылі сілу.

Брат Мікалая Бельчука Аляксандр за гэта быў асуджаны ў 2014 годзе да двух месяцаў арышту. Мікалая тады не пакаралі, але праз два гады, 12 кастрычніка 2016 года, па яго прыехалі міліцыянты. У фермера адбыўся з імі канфлікт, падчас якога міліцыя нават ужыла табельную зброю. Бельчукі заяўляць, быццам не ведалі, што да іх з'явіліся міліцыянты, бо тыя не былі ў форме і не прадстаўляліся. У выніку гэтага канфлікту на Аляксандра Бельчука пачалі крымінальную справу за супраціў міліцыянтам, цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі