Фанаты мінскага ФК “Дынама” прыпыняць байкот дзеля выязнога матча Лігі Еўропы

Фанаты мінскага ФК “Дынама” прыпыняць байкот дзеля выязнога матча Лігі Еўропы

Фанаты мінскага футбольнага “Дынама” выступілі з заяваў, у якой паведамілі пра байкот матчаў каманды да канца сёлетняга сезона. Выключэннем стане выязны матч Лігі Еўропы, які каманда згуляе з аўстрыйскім “Рапідам” 10 снежня.

Байкот абвясцілі ў ліпені гэтага года на знак пратэсту супраць неадэкватных, як лічаць фанаты, дзеянняў сілавікоў. У сваёй заяве заўзятары “Дынама” падкрэслілі, што такі спосаб пратэсту быў адзіным сродкам выйсці з сітуацыі, якая склалася на той момант. Таксама аўтары заявы адзначылі, што ўзровень арганізацыі справаў у беларускім футболе стаў такім, што на матчы перастаюць хадзіць нават звычайныя заўзятары і тэмпы падзення наведвальнасці нарастаюць, перадае БелаПАН.
 
Тым часам міліцыя паведамляе пра супрацьпраўныя дзеянні актыўных футбольных фанатаў, не звязаных з паводзінамі на стадыёнах. Літаральна 2 лістапада ў Мінску затрымалі 28-гадовага гандляра гашышам. Малады чалавек з’яўляецца фанатам сталічнага “Дынама” і да таго ж прытрымліваецца ідэй неафашызму.

Фота: Interfax.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі