Фальшываманетчыкі друкавалі грошы на лецішчы пад Мінскам

Фальшываманетчыкі друкавалі грошы на лецішчы пад Мінскам

Двух фальшываманетчыкаў затрымалі мінскія праваахоўнікі. Як паведамляе прэс-служба МУС, 17 лютага ў сталіцы былі выяўленыя дзве фальшывыя купюры па 20 рублёў.

Праваахоўнікі выявілі, што купюры збываў непрацуючы 25-гадовы мінчук, раней неаднаразова судзімы. Пры затрыманні ў яго выявілі яшчэ сем такіх самых фальшывых банкнотаў.

Мінчук дзейнічаў не адзін. Яго падзельніка затрымалі на лецішчы каля вёскі Скураты Смалявіцкага раёна Міншчыны. Паведамляецца, што 27-гадовы непрацуючы мужчына быў затрыманы акурат пры вырабе фальшывых грошай. Пры ператрусе праваахоўнікі канфіскавалі шэсць падробленых купюраў, камп'ютарную і памнажальную тэхніку, а таксама 10 аркушаў фармату А4 з выявамі аналагічных купюраў.

Па звестках праваахоўнікаў, у студзені-лютым 2017 года падазраваныя зрабілі і збылі 30 фальшывых банкнотаў па 20 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі