The Exploited не будуць выступаць на “Захід” — цяпер супраць арганізатары

Брытанскі гурт The Exploited не будзе выступаць на ўкраінскім фестывалі “Захід”, бо гэтага ўжо не хочуць арганізатары фестывалю. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ўдзельнікі гурта:

“Мне толькі што сказалі, што прамоўтар цяпер кажа нам не граць, што з’яўляецца дастаткова справядлівым з яго боку. Яны не дазваляюць нам граць зараз”.

Цяпер гурт прыбралі з праграмы фестывалю і спіса ўдзельнікаў на афіцыйным сайце фэста “Захід”.

Нагадаем, што гурт The Exploited адмовіўся выступаць на фэсце з-за ўдзелу там гурта Brutto, бо ім распавялі шмат кепскага пра беларускі калектыў:

“Прабачце, але мы атрымалі столькі лайна, дасланага нам пра гэты гурт, і я бачыў відэа на Ютубе, дзе яны здзекуюцца са старога чалавека, таму мы не можам граць на гэтым канцэрце”.

Потым гурт прынёс прабачэнні за словы пра Brutto і пагадзіўся выступаць. Вось што яны тлумачылі Еўрарадыё:

“Я лічу, што мы былі дэзінфармаваныя пра гэты гурт. Таму я прыношу прабачэнне за тое, што мы сказалі рэчы, якія, як я цепер думаю, аказаліся няпраўдай”.

Відаць, пасля скандалу арганізатары фэста вырашылі самі адмовіцца ад удзелу брытанскіх музыкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі