Еўрасаюз прапанаваў уладам Беларусі рэфармаваць выбарчае заканадаўства

Еўрасаюз прапанаваў уладам Беларусі рэфармаваць выбарчае заканадаўства

Еўрасаюз прапанаваў уладам Беларусі рэфармаваць выбарчае заканадаўства. Гэта прагучала ў Мінску падчас сустрэч дэлегацыі ЕС з кіраўніцтвам нашай краіны, у тым ліку з Аляксандрам Лукашэнкам. Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё паведаміў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, які ўдзельнічаў у сустрэчы дэлегацыі з апазіцыяй.

Лябедзька: "З самага пачатку яны ясна сказалі, што ў іх у партфелі. Першае — гэта змены выбарчай сістэмы, выбарчага заканадаўства. І гэта тое, што яны агучылі перад беларускімі ўладамі (наколькі разумею, і на сустрэчы з Лукашэнкам, і на сустрэчы з Макеем). Другое — рэгістрацыя палітычных арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў. Трэцяе — рэабілітацыя ўдзельнікаў Плошчы [палітзняволеных]".

Паводле слоў Лябедзькі, "гэта выразнае палітычнае пасланне" кіраўніцтву Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі