Еўра патаннеў на 100 рублёў, у расійскага рубля рэкорднае падзенне

Па выніках таргоў, якія прайшлі ў сераду, 3 снежня, курс долара застаўся ранейшым — 10820 рублёў, еўра патаннеў на 100 рублёў — да 13380, курс расійскага рубля знізіўся з 213 да 199,5 беларускага рубля. Такім чынам расійскі рубель пераадолеў псіхалагічны бар'ер у 200 рублёў.

Нагадаем, у аўторак, 2 снежня, курс долара вырас на 10 рублёў і складаў 10820, еўра падаражэў на 30 рублёў — да 13480, курс расійскага рубля вырас з 209,5 да 213 беларускіх рублёў.

Курс долара ў Беларусі пераадолеў псіхалагічную адзнаку — 11 тысяч

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі