Еўра патаннеў на 100 рублёў, курс долара не змяніўся

У пятніцу, 20 лютага, адбыліся чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках, курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складае 14770 рублёў, курс еўра знізіўся на 100 рублёў — да 16760, курс расійскага рубля вырас на 1 рубель і складае 239 беларускіх рублёў.

Нагадаем, у чацвер, 19 лютага, долар патаннеў на 140 рублёў і складаў 14770 рублёў, курс еўра знізіўся на 130 рублёў — да 16860, курс расійскага рубля вырас на 0,5 рубля і складаў 238 беларускіх рублёў.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі