Еўра-2012: у адной групе з беларусамі Францыя, Люксембург, Албанія, Румынія

У польскай сталіцы ў нядзелю прайшло лёсаванне камандаў на чэмпіянат Еўропы па футболе, які ў 2012 годзе пройдзе ва Ўкраіне і Польшчы. Паводле яго вынікаў, зборная Беларусі патрапіла ў групу D, дзе згуляе разам з камандамі Францыі, Румыніі, Босніі і Герцагавіны, Люксембурга і Албаніі. Расклад па іншых групах наступны:

Група А. Азербайджан, Казахстан, Бельгія, Аўстрыя, Турцыя, Нямеччына;
Група Б. Андора, Арменія, Македонія, Ірландыя, Славакія, Расія;
Група C: Фарэрскія выспы, Эстонія, Славенія, Паўночная Ірландыя, Сербія, Італія;
Група E: Сан Марына, Малдова, Венгрыя, Фінляндыя, Швецыя, Галандыя;
Група F: Мальта, Грузія, Латвія, Ізраіль, Грэцыя, Харватыя;
Група G: Чарнагорыя, Уэльс, Балгарыя, Швейцарыя, Англія;
Група H: Ісландыя, Кіпр, Нарвегія, Данія, Партугалія;
Група I: Ліхтэнштэйн, Літва, Шатландыя, Чэхія, Іспанія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі