Эксперт: Сітуацыя з недаборам у ВНУ была прадказальная

Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу стала вядома, што Мінадукацыі абвясціла дадатковы набор на шэраг спецыяльнасцяў у ВНУ. Універсітэты недабралі бюджэтнікаў на фізіку, матэматыку, інфарматыку, хімію і шэраг іншых спецыяльнасцяў. Для дадатковага набору амаль удвая паніжаецца парог балаў з цэнтралізаванага тэставання.

Па словах Святланы Мацкевіч, такі недабор тлумачыцца крокамі, якія Беларусь робіць падчас далучэння да Балонскага працэсу. У рамках гэтага далучэння Мінадукацыі ўвесну павысіла парог ЦТ для паступлення ў ВНУ.

Мацкевіч: "Вядома ж, адразу ўсе гэтым новым патрабаванням не адпавядаюць. Бо рэальную якасць адукацыі, якая ёсць у школе, трэба паляпшаць. Тая якасць адукацыі, якую мы зараз маем, — гэта вынік доўгатэрміновай працы апошніх 10-15 гадоў як мінімум. А то і больш".

На думку эксперта, набор больш слабых абітурыентаў не азначае, што вну абавязкова скончаць больш слабыя выпускнікі. Але для якасных паказчыкаў патрэбныя дадатковыя курсы і заняткі ў рамках універсітэцкага навучання, кажа Мацкевіч. Беларуская ж сістэма адукацыі пакуль больш арыентаваная на колькасныя паказчыкі, а не на якасныя.

Фота — AP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі