Дзяржсакратар ЗША: Расійскія СМІ "распаўсюджваюць фантазіі" Пуціна

Керы абвінаваціў Маскву ў тым, што яна фінансуе і ўзбройвае сепаратыстаў ды заахвочвае іх на арганізацыю беспарадкаў. Па словах кіраўніка Дзярждэпа ЗША, за тыдзень, які прайшоў ад часу заключэння пагадненняў у Жэневе, Расія не зрабіла ніякіх крокаў па дээскалацыі сітуацыі ў рэгіёне, інфармуе ВВС.



Джон Керы паведаміў, што, паводле дадзеных амерыканскай разведкі, на ўсходзе Украіны дзейнічаюць расійскія агенты і расійскія вайскоўцы. Ён абвінаваціў падкантрольныя Крамлю СМІ ў "распаўсюджанні фантазій" расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і папярэдзіў: калі Масква не зменіць сваю пазіцыю, Злучаныя Штаты гатовыя дзейнічаць і ўвесці супраць Расіі далейшыя санкцыі.



Фота — Reuters, ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі